14 ліпеня — тры гады, як старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч знаходзяцца за кратамі. Палітзняволеным патрэбная наша падтрымка і неабыякавасць — вось як вы можаце яе праявіць:
- апублікуйце допіс ці здымак ў сацсетках у падтрымку праваабаронцаў з хэштэгам #FreeViasna;
- зладзьце акцыю салідарнасці ў вашым горадзе, калі гэта бяспечна;
- насіце цішоткі з выявамі праваабаронцаў.
А каб выяўляць сваю салідарнасць з палітзняволенымі вясноўцамі было прасцей, мы дзелімся з вамі дызайнамі:
макеты цішотак
макеты постараў
Вясна