BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ініцыятыва “Васьміног”: Больш за ўсё беларускіх адукацыйных праектаў мы атрымалі з Польшчы

Ініцыятыва “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” завяршыла прыём заявак ужо на другі грантавы конкурс запар за гэты год.

Пра папярэднія вынікі конкурсу распавёў кіраўнік ініцыятывы “Васьміног” Аляксей Канстанцінаў:

– Мы атрымалі 59 заявак, геаграфія ў нас звычная – Беларусь, Літва, Польшча, ёсць Партугалія, Іспанія, Грузія. Я вам не буду казаць дакладную лічбу заявак з Беларусі, але яны таксама ёсць, як і ў мінулай версіі конкурсу. Асноўны змест – гэта адукацыйныя матэрыялы для школьнікаў. Курсы, лекцыі, актыўнасці школьныя і пазашкольныя. З Польшчы, наколькі я разумею, ёсць практычна з усіх буйных польскіх гарадоў. У гэты раз больш за ўсё заявак мы атрымалі з Польшчы.

Па словах кіраўніка ініцыятывы “Васьміног”, у выніку конкурснага адбору будуць падтрыманыя праекты, бюджэтам ад 1 000 да 20 000 EUR і працягласцю ад 3 да 6 месяцаў. Падобныя конкурсы будуць працягнуты і ў наступным годзе.

Беларускае Радыё Рацыя