Міністэрства інфармацыі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У яго дададзены акаўнт спявачкі Маргарыты Ляўчук у Instagram. У ім артыстка ў тым ліку публікуе відэа сваіх сатырычных праектаў.

10 кастрычніка гэта зрабіў суд Маладзечанскага раёну, а 16 лістапада гэтае рашэнне прадубляваў суд Мазырскага раёну, асобна пазначыўшы, што «месцазнаходжанне акаўнта — Рэспубліка Літва».
Таксама ў спіс трапілі тэлеграм-канал “Мужыцкая праўда” і дададзены старонкі праекта “Гэта Мінск, дзетка” ў “Аднакласніках” і Facebook, яго тэлеграм-бот і электронная пошта на сэрвісе Instagram protonmail.com.






