23 жніўня суд Пухавіцкага раёну Менскай вобласці прызнаў акаўнт дызайнера Уладзіміра Цэслера ў Instagram «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Таксама ў абноўлены спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі акаўнты палітыкаў Валера Кавалеўскага і Валера Цапкалы ў X, тэлеграм-канал «Подвиг народа бессмертен», сайт agrolive.by, старонка ў фэйсбуку «Беларусы ва Украіне», тэлеграм-чат «Беларусь Разам!» і іншыя, заўважыла «Медиазона».
Уладзімер Цэслер скончыў аддзяленне дызайну Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту, жыў і працаваў у Менску. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады, пасля чаго быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя






