Журналіст Аляксей Шота прывёз зацікаўленасць інтэлектуальнымі гульнямі з Беларусі і цяпер у Беластоку ён адзін з арганізатараў падобных квізаў.

Пра тое, як і чаму ён зацікавіўся квізамі і інтэлектуальнымі гульнямі, распавядае Аляксей Шота:
-Гэта хобі яшчэ з Гародні. Заўсёды цікавілі інтэлектуальныя гульні. У школе я паспеў пагуляць у “Што? Дзе? Калі?”, была гарадзенская каманда даволі моцная. Зараз ёсць у Беластоку каманда.
Па словах журналіста, у Беластоку падобнымі гульнямі цікавіцца шмат беларусаў:
-Тут ёсць на гэта аўдыторыя. Тры квізы беларускіх у Беластоку, думаю, гэта няблага. Але калі паглядзець на іншыя гарады, як Варшава ці Уроцлаў, там гэтых квізаў яшчэ болей. Гэта па ўсёй Польшчы тэма.
Каманда, у якой грае ў квізы Аляксей Шота, таксама 8 верасня прыняла ўдзел у польскамоўным квізе. І ў першай польскамоўнай гульні гэта каманда заняла другое месца з сямі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






