Па заяве ГУБАЗіКа судом Цэнтральнага раёна Менска 26 лютага ўсе акаўнты ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона на ўсіх платформах прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Сілавікі папярэджваюць, што падпіска са спасылкай, перасылка і іншае распаўсюджванне пагражаюць адміністрацыйнай адказнасцю да 15 сутак арышту за кожны факт з канфіскацыяй прылады.
Нагадаем, што 5 жніўня 2020 года было апублікавана інтэрв’ю Дзмітрыя Гардона з Аляксандрам Лукашэнкам. Іх размову з усімі фота і відэа матэрыяламі дагэтуль можна знайсці на сайце беларускага дыктатара.
“Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня даў інтэрв’ю вядомаму ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону. Інтэрв’ю працягвалася каля дзвюх з паловай гадзін. Падрабязна закраналіся пытанні ўзаемаадносін беларускага лідара з былымі і дзеючымі кіраўнікамі іншых дзяржаў, сітуацыя ў рэгіёне, уключаючы канфлікт ва Украіне, знешнепалітычная тэматыка», — дагэтуль піша прэс-служба дыктатара.
Беларускае Радыё Рацыя






