BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Інжынера-рамонтніка затрымалі за пратэсты 2020 года і каментарыі

Інжынера-рамонтніка затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і каментарыі. “Пакаяльнае” відэа апублікаваў набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал.

На запісе мужчына кажа, што працуе ў кампаніі па рамонце і абслугоўванні электратранспарту. Па ягоных словах, ён быў затрыманы за пратэсты і каментары на адрас беларускіх і расейскіх уладаў, публікацыі з «катаваннямі расейскіх ваеннапалонных» і «ўхваленні» ўкраінскіх вайскоўцаў. Яго прымушаюць назваць памер заробку і пагражаюць некалькімі гадамі пазбаўлення волі.

Беларускае Радыё Рацыя