Сустрэчы з мясцовымі палітыкамі, прасоўванне беларускай павесткі ў ангельскіх і еўрапейскіх медыя ды вырашэнне сацыяльных і побытавых праблем беларусаў у эміграцыі.
Такія перад сабой бачыць задачы на бліжэйшы час прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн:
-Зараз вялікае адбываецца мерапрыемства – стартаваў праект “Галасы праз межы” – нашая межкантынентальная эстафета салідарнасці ў падтрымку Беларусі. І таму гэта самае важнае, што зараз адбываецца ў нас на прасторах дыяспары для мяне. Таму што я адна з ажыццяўляльніц і каардынатараў гэтага праекту. Ён пачаўся ў кастрычніку і будзе працягвацца аж да 18 снежня.
Ірына Маклейн перакананая, што беларусы павінны канцэнтравацца ня толькі на вырашэнні ўнутраных пытанняў, але і імкнуцца больш распавядаць свету пра беларускую сітуцыю.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя.