BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Івана Краўцова ўнеслі ў спіс “экстрэмістаў”

Выканаўчага сакратара Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі “Разам” Івана Краўцова ўнеслі ў “Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.

У траўні яго завочна прыгаварылі да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, абвінаваціўшы па трох артыкулах: (“Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці”);

(“Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”);

(“Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім”).

МУС таксама ўключыла ў абноўлены спіс яшчэ 19 чалавек. Цяпер у ім значацца 4154 прозвішчы.

Беларускае Радыё Рацыя