BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраіль пачаў буйную аперацыю на Заходнім беразе ракі Ярдан

Узброеныя сілы Ізраілю пачалі буйную аперацыю на Заходнім беразе ракі Ярдан, паведамляецца ў сумеснай заяве Арміі абароны Ізраілю і Службы агульнай бяспекі краіны.

У заяве ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што ў цяперашні час праходзіць «контратэрарыстычная аперацыя» ў гарадах Джэнін і Тулькарм.

ВВС са спасылкай на палестынскія крыніцы паведамляе, што асноўныя дарогі ў Джэнін перакрытыя, на тэрыторыі размешчанага ў горадзе лагеру ўцекачоў працягваюцца ўзброеныя сутыкненні. Ізраільскія войскі таксама ўвайшлі ў бальніцу ў Джэніне, заблакавалі дзве бальніцы ў Тулькарме і праводзяць рэйд у двух лагерах уцекачоў у Наблусе.

Беларускае Радыё Рацыя