Зрабіць такі крок – прайграць канфлікт. Таму яны будуць заставацца да моманту знішчэння ХАМАС, – пра сітуацыю сваім бачаннем падзяліўся грамадзянін Ізраіля, які нарадзіўся і жыў у Беларусі Уладзімір Эпштэйн:
— Вось менавіта пра гэта я і кажу. Я магу, вядома, усміхнуцца, але на гэты момант, калі Ізраіль выходзіць з Газы, значыць, ХАМАС выйграў цалкам на 100%, дабіўся ўсяго, чаго хацеў. А калі Ізраіль не выходзіць, значыць, гэта працягваецца. І ХАМАСу абсалютна ўсё роўна, будуць ахвяры ці не будуць ахвяры. Калі яны капаюць свае тунэлі пад больніцамі, пад школамі, пад усімі гэтымі месцамі, гэта, як усякі партызанскі аддзел. Калі савецкія партызаны змагаліся дзе-небудзь у лясах, маючы зброю з Масквы, ім было абсалютна ўсё роўна, колькі мірных жыхароў загіне.
Палестына-ізраільскі канфлікт узяў свой пачатак 07 кастрычніка мінулага года і цягнецца звыш 8 месяцаў. Падставай стаў тэрарыстычны акт, які ўчыніў ХАМАС на ізраільскай зямлі.
Беларускае Радыё Рацыя