Тыдзень таму блок Пракоп’ева – Ягорава пакінуў Каардынацыйную Раду. Адзіным прадстаўніком беларусаў Грузіі ў гэтым блоку была спартоўка Марына Зялёная.

Марына падзялілася сваім досведам працы ў Каардынацыйнай Радзе:
– Я хацела б, каб людзі ставіліся да палітыкі па-іншаму, бо палітыка – гэта частка нашага жыцця. Па-другое, як і планавала, я працавала з дыяспарай, я рабіла ўсё што магла, напрыклад, была невялікім мастком паміж грузінскай дыяспарай і іншай дыяспарай.
Зялёная лічыць, што беларусам Грузіі патрэбна дапамога:
-Дыяспару Грузіі не вельмі бачаць і яна такая нязграбная, бо нашыя праблемы нікуды не знікаюць, і з гэтымі праблемамі трэба працаваць. Трэба дамаўляцца з людзьмі, каб беларусы атрымлівалі візы, у тым ліку гуманітарныя. Трэба ведаць, што ў нас тут жыве ад 11 да 12 тысяч чалавек. І гэта толькі зарэгістраваныя. Мы не падлічваем тых, хто жыве як турыст.

Выбары ў Каардынацыйную Раду адбудуцца праз два месяцы, і Марына пакуль не ведае, ці будзе прымаць у іх удзел.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Марыны Зялёнай






