21-гадовая скрыпачка Кацярына Ярычкіна з Менску, якая вучылася ў Пецярбургу, а цяпер у Варшаве, лічыць, што беларусам трэба абавязкова пераходзіць на родную мову.

Гэта надзвычай важна, гаворыць Кацярына:
-Мяне непакоіць сітуацыя, што беларуская мова да гэтай пары застаецца нейкім сімвалам. У інтэрнэце, напрыклад, нельга знайсці карысную інфармацыю – я не кажу пра палітычную ці гістарычную, а больш побытавую інфармацыю на беларускай мове. Мне здаецца, мы мусім адысці ад расейшчыны. Вось я цалкам перайшла на беларускую мову і я разумею, як мая свядомасць моцна памянялася. Я перастала быць у гэтым культурным, інфармацыйным полі расейскім. І жадаю, каб кожны беларус зрабіў тое ж самае.
Паводле Кацярыны, добра, што здольныя і разумныя беларусы маюць магчымасці жыць у Еўропе. Гэта дазволіць назапасіць тое лепшае, што падыдзе для Беларусі па вяртанні на Радзіму.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






