BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Я гатовы прыехаць у Беларусь, але ў мяне ёсць дзве ўмовы”

Лукашэнкаўскія следчыя органы выклікаюць палітолага Змітра Балкунца ў Беларусь для правядзення следчых дзеянняў па крымінальнай справе, заведзенай яшчэ 5 гадоў таму. Тады быў накладзены арышт на яго адзіную маёмасць: дзедаву хату, перададзеную ў спадчыну.

Зміцер Балкунец
Зміцер Балкунец

Абвінавачваемы згодзен паехаць пры выкананні дзвюх умоваў, гаворыць Зміцер Балкунец:

-Я гатовы прыехаць у Беларусь і прыняць удзел у судовым працэсе, але ў мяне ёсць дзве асноўныя ўмовы. Першае, гэта магчымасць усіх жадаючых журналістаў без аніякіх абмежаванняў прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве і яго прамая трансляцыя. І прысутнасць Аляксандра Лукашэнкі – грамадзяніна Беларусі, які па гэтых артыкулах быццам пакрыўджаны. Вось гэта дзве ўмовы, пры якіх я першым маршрутам паеду на гэты суд.

У дачыненні да палітолага можа быць распачата «спецыяльная вытворчасць» (завочны суд), якая дазваляе канфіскоўваць маёмасць у даход дзяржавы на падставе прысуду, вынесенага без прысутнасці абвінавачанага. Зміцер Балкунец уключаны ў спісы экстрэмістаў і тэрарыстаў і ў расейскую базу МУС РФ па запыце Рэспублікі Беларусь.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя