BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Я яшчэ недастаткова добра разабраўся з тым, што адбываецца”

У свеце вельмі змяніўся палітычны лад за апошнія чатыры гады. Цяпер мы знаходзімся на мяжы сусветнай гібрыднай вайны. Разам з тым, моцна развіўся штучны інтэлект, мы ўжо даўно жылі ў прадчуванні новай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.

Скрыншот з відэа: «Белсат»

Так сваім бачаннем сітуацыі праз месяц пасля прымусовай дэпартацыі з Беларусі ў Літву падзяліўся філосаф, былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч. Таксама ён распавёў пра тое, як зараз сябе адчувае:

-Тут прыходзіцца перажываць і праходзіць розныя этапы. Спачатку ў мяне была такая эйфарыя, уздым. Напэўна, выплеск адрэналіну, які дазваляў трымаць фізічную форму. Зараз гэтая адрэналінавая ін’екцыя скончылася і зараз адчуваю, што хутка стамляюся. А так нармальна.

РР: Ці маглі б Вы патлумачыць гэтую паўзу, якую Вы бралі на месяц, каб падумаць?

Уладзімір Мацкевіч: Я ўжо нібыта выйшаў з гэтага мараторыя, з гэтай паўзы, але напэўна я яшчэ працягну яе. Я яшчэ недастаткова добра разабраўся з тым, што адбываецца. Адбываецца і ў нашай эміграцыі, у дыяспары, ну і тым больш самая мая вялікая цікавасць да таго, што адбываецца там, у Беларусі. У якім стане наша грамадства, у якім стане асобныя людзі. Яшчэ не з усімі меў магчымасць спісацца, пагаварыць. Я зараз набіраю матэрыял, знаёмлюся з сітуацыяй, выслухваю розныя погляды і падыходы, не спяшаючыся рабіць нейкія высновы.

Уладзіміра Мацкевіча асудзілі па такіх артыкулах, як “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”, “Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”,” Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім”. Філосаф быў затрыманы ў жніўні 2021 году, вызвалены і супраць сваёй волі вывезены ў Літву 11 верасня бягучага году.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.