BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ядзерны могільнік адходаў БелАЭС могуць пабудаваць побач з мяжой Украіны

Улады Беларусі разглядаюць будаўніцтва пункта пахавання радыеактыўных адкідаў БелАЭС у Гомельскай вобласці – паблізу мяжы з Украінай. Гаворка ідзе пра вёску Навасёлкі Хойніцкага раёна, якая знаходзіцца за межамі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, але ўшчыльную да яго мяжы, паведамляе «Флагшток».

Вёска Навасёлкі
Вёска Навасёлкі

Інфармацыю аб канкрэтным месцы верагоднага будаўніцтва палігона для часовага захоўвання і ўтылізацыі радыеактыўных адходаў выданне «Флагшток» выявіла ў газеце Хойніцкага райвыканкама «Хойніцкія навіны». Дадзеныя ўтрымліваюцца ў справаздачы аб грамадскім абмеркаванні пад загалоўкам «Пытанне стратэгічнай важнасці – аб бяспечным заўтра».

Паводле публікацыі, гаворка ідзе пра вёску Навасёлкі, размешчаную прыкладна за сем кіламетраў ад Хойнікаў. Населены пункт не ўваходзіць у зону абавязковага адсялення, аднак фактычна вымер у апошнія гады.

 Беларускае Радыё Рацыя