Праблему выплат пенсій для беларусаў, якія маюць міжнародную абарону ў Польшчы, абмеркаваў Павел Латушка з міністрам сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Агнешкай Дзям’яновіч-Бонк у студыі Wirtualna Polska.

Агулам міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі ўжо каля 9 тысяч беларусаў, сярод якіх таксама ёсць асобы, якія маюць права на пенсійнае забеспячэнне. Павел Латушка нагадаў, што звярнуўся з дадзеным запытам і да намесніка міністра Себасцьяна Гаеўскага.
Міністр Дзем’яновіч-Бонк паабяцала ў бліжэйшы час абмеркаваць гэтую праблему, выпрацаваць магчымае рашэнне і праінфармаваць пра яго беларусаў, якім неабходна вырашыць пытанне выплаты пенсій у Польшчы, паведамляе тэлеграм-канал Паўла Латушкі.
Беларускае Радыё Рацыя