Беларускія вучоныя абмеркавалі ў Варшаве пытанне дзейнасці інтэлігенцыі, якая эмігравала пасля 2020 году.

Юры Грыбоўскі
Як яна ўплывае на карысць захавання беларускай нацыі, яе навукі і культуры, кажа гісторык, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Юры Грыбоўскі:
– Сышліся ў тым, што 2020 і 2022 год усё ж-такі станоўча паўплывалі на абуджэнне адметнасці беларускай. Нам не трэба нічога прыдумляць, трэба глядзець на тое, што рабілі папярэднікі-беларусы. Кожны павінен займацца сваімі правамі, зразумела. Трэба адаптавацца да тых краінаў, і наогул да еўрапейскай сістэмы.
Паводле прафесара Юры Грыбоўскага, такія сустрэчы патрэбны ў будучым, каб карэктаваць далейшую працу ў гэтым кірунку.
Поўнасцю матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






