BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як рэжым Лукашэнкі пераследуе грамадзян Еўразвязу

На дадзены момант праваабаронцам вядома пра 3 асуджаных грамадзян Польшчы па палітычных артыкулах: да 4 гадоў калоніі асудзілі Ежы Жывалеўскага, да 3 гадоў калоніі асудзілі Роберта Тампалу, прысуд Томашу Бярозу пакуль невядомы. Таксама ў СІЗА КДБ з ліпеня 2022 года ўтрымліваецца ўраджэнец Жабінкі і грамадзянін Польшчы Раман Галуза.

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 2 асуджаных грамадзян Латвіі: прысуд 57-гадовай Але Сакаленка пакуль невядомы, а 45-гадоваму Дзмітрыю Сіўко прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым наглядам.

Грамадзянкі Літву і супрацоўніцу санаторыя «Беларусь» Алену Романаўскіене асудзілі да 6 гадоў калоніі ў гэтым чэрвені.

У Менаблсудзе 6 чэрвеня распачаўся суд над Рыко Крыегерам. Верагодна, гэта грамадзянін Нямеччыны. Яго абвінавачваюць адразу па шасці цяжкіх артыкулах, Рыко пагражае да 25 гадоў калоніі.

“Вясна”