
Спосабы як падтрымаць палітвязняў нават будучы ў Эстоніі шукае грамадская дзяячка Ірына Шпак. Надалей даступна напісанне лістоў за краты, але таксама спрацоўвае матэрыяльная падтрымка, – падрабязней распавяла сама валанцёрка:
– Для нас гэтая тэма застаецца вельмі важнай. Для нас — для тых беларусаў, што жывуць у Таліне. Бо некаторыя з іх маюць сваіх родных, сяброў, знаёмых за кратамі. Такім чынам падтрымліваюць і далучаюць іншых знаёмых, што жывуць ужо тут. За той час, калі мы пішам, у некаторых з нас склаліся асабістыя адносіны з палітвязнямі, і ліставанне ідзе з гэтымі людзьмі.
Беларуска Ірына Шпак дадала, што ў месяц у сярэднім атрымоўвацца даслаць каля 30 лістоў за краты. Па-за межы Беларусі адказы ад палітвязняў даходзяць вельмі рэдка.
Беларускае Радыё Рацыя.






