BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як беларусы ў ЗША памагаюць беларусам у Беларусі

Для беларусаў, якія жывуць у ЗША, гэта не пытанне пра вяртанне. Гэта пытанне пра дапамогу Беларусі і яе будучыні.

ЗША

У той жа час беларусы, якія цяпер знаходзяцца ў еўрапейскіх краінах, разлічваюць вярнуцца на радзіму, – распавёў беларус, сузаснавальнік і адміністратар арганізацыі Global Belarus Міхаіл Гохман:

— Гэта, безумоўна, дапамога палітвязням. Мы зараз разумеем, што нават за гэтыя драбкі, якія пасылалі іх сем’ям для харчавання, нават за гэта яны пакутуюць. Гэта, безумоўна, дапамога тым беларусам, якія аказаліся за мяжой, вымушаны былі зʼехаць і апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Мы дапамагаем матэрыяльна, гэта безумоўна.

Міхаіл Гохман дадаў, што на практыцы робіцца нашмат больш з таго, што можна было б агучыць. У тым ліку, гэта дапамога тым, хто стаў ахвярай рэпрэсій беларускага рэжыма.

Беларускае Радыё Рацыя