BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як мінімум 18 адвакатаў і юрыстаў застаюцца за кратамі

У першую нядзелю снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень юрыста. Але пакуль у краіне будуць афіцыйна віншаваць юрыстаў з прафесійным святам, як мінімум 18 адвакатаў, праваабаронцаў і юрыстаў сустрэнуць гэты дзень за кратамі. Шмат хто з іх — за тое самае, што і павінна абараняцца законам: права на абарону, права на прафесію і права дапамагаць іншым.

Паводле праекта «Права на абарону», з 2020 года ў Беларусі 146 адвакатаў былі пазбаўленыя ліцэнзій — фактычна, права на прафесію. Дзясяткі сталі фігурантамі адміністрацыйных і крымінальных спраў.

Сёння як мінімум сем адвакатаў утрымліваюцца ў зняволенні паводле палітычных матываў: Бародка Аляксей, Брагінец Віталь, Данілевіч Аляксандр, Знак Максім, Лазарэнка Анастасія, Хлыстоў Сяргей, Юргілевіч Юлія.

вясна