BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як мінімум 224 чалавекі трапілі пад пераслед падчас рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Некалькі дзясяткаў ужо асуджаныя паводле адміністрацыйных спраў. Некаторым прысудзілі штрафы паводле ч. 2 арт. «выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам». Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.

Некалькі чалавек затрымалі ў межах крымінальных спраў. Папярэдне вядома, што людзям інкрымінуюць арт. (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).