
Як мінімум 7 беларускіх палітвязняў з анкалогіяй знаходзяцца за кратамі – пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Гэта:
• 66-гадовы Рыгор Кастусёў – асуджаны да 10 гадоў калоніі;
• 62-гадовая Галіна Дзербыш асуджаная да 20 гадоў калоніі;
• 39-гадовая Ксенія Луцкіна асуджаная да 8 гадоў калоніі;
• 29-гадовы Павел Кучынскі асуджаны да 4 гадоў і 9 месяцаў калоніі;
• 56-гадовы Уладзімір Малахоўскі асуджаны да 3,5 гадоў калоніі;
• 40-гадовы Руслан Слуцкі асуджаны да 11 гадоў калоніі;
• 62-гадовая Ала Зуева асуджана да 2,5 гадоў калоніі.
Акрамя таго, у 73-гадовага Васіля Бераснева значна пагоршылася здароўе ў СІЗА: магчыма, у яго анкалагічнае захворванне.






