BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як мінімум 84 чалавекі трапілі пад пераслед падчас “хапуна”

Частку з іх затрымалі, а ў некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі. Вядома, што сілавікі бяруць у людзей падпіскі аб неразгалошванні.

Як мы пісалі раней (https://t.me/viasna96/23942), у пастановах супрацоўнікаў КДБ фігуруюць артыкулы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях».

Некаторым супрацоўнікі КДБ казалі, што затрыманні і ператрусы нібыта звязаныя з праектам «INeedHelpBY», які быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

Крыніца: t.me/viasna96