BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як мінімум чацвёра палітвязняў вызваліліся з калоній раней за тэрмін

Як мінімум чацвёра палітвязняў 3 ліпеня былі вызваленыя з калоній, распавяла “Медыязоне” заснавальніца праекта “Палітвязынка” Яўгенія Доўгая. Яны выйшлі на волю раней за тэрмін.

2 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што некаторыя вязні могуць выйсці на волю. Пазней быў падпісаны закон “Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Амністыя не распаўсюджваецца на людзей, уключаных у пералік “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”.

Беларускае Радыё Рацыя