BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як мінімум трох чалавек будуць судзіць за парушэнне заканадаўства аб выбарах

У судзе Ленінскага раёну Менска 28 студзеня будуць разглядаць ажно тры справы паводле арт. 10.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян). Гэты артыкул прадугледжвае штраф памерам да 15 базавых велічыняў (630 рублёў).

На лаве падсудных будуць Сяргей Дулевіч, Сяргей Шчэмер, а таксама Наталля Захарава-Прангішвілі. Іх усіх прызначана судзіць суддзя Марына Клімчук.

Раней ЦВК паведамляў, што падчас “выбараў” былі зафіксаваныя адміністрацыйныя правапарушэнні — фатаграфаванне запоўненых бюлетэняў, а таксама спробы вынесці іх з участку.