З 31 снежня па 3 студзеня ў Беларусь з Украіны заляцелі як найменей 25 расейскіх «шахедаў», паведамляе маніторынгавая група «Беларускi Гаюн». 31 снежня заляцелі 8 «шахедаў», большасць прайшлі праз «беларускі калідор» і вылецелі назад ва Украіну.

Таксама паведамляецца, што 31 снежня над Беларуссю ў раёне Хоцімску прайшла ракета, якую запусцілі па Украіне са Смаленскай вобласці Расеі.
У навагоднюю ноч 1 студзеня ў Беларусь заляцела 13 расейскіх дронаў. Першы «шахед» у 2025 годзе заляцеў у Беларусь 1 студзеня праз Камарын і далей узяў курс на Брагін, дзе знік, паведамляе «Беларускi Гаюн». Мінулай ноччу і раніцай 3 студзеня ў Беларусь таксама заляцелі мінімум 4 дроны.