BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як найменьш 155 супрацоўнікаў БДУ “данацілі экстрэмістам”

Найменьш 155 супрацоўнікаў БДУ “данацілі экстрэмістам” – гэта вынікае з дакладной запіскі Следчага камітэта “Аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў”, разасланай па навучальных установах. Яе змест стаў вядомы праваабаронцам “Вясны”.

Фота: © Sputnik

Сцвярджаецца, што ў адносінах да гэтых людзей “праводзяцца адпаведныя следчыя і працэсуальныя дзеянні”. У сваёй запісцы СК пагражае тым, хто данаціў у фонды, УСУ і Палку Каліноўскаму.

На пачатак студзеня за данаты па артыкуле 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) праваабаронцы зафіксавалі як мінімум 58 асуджаных. Тым, хто пераводзіў грошы ў структуры, якія сёння прызнаныя “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”, пагражае да 5 гадоў калоніі. За “фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці” — напрыклад, за данаты Палку Каліноўскага, асудзілі як мінімум дваіх чалавек на дзевяць з паловай і восем з паловай гадоў калоніі.