Многім прадстаўнікам беларускай дыяспары ў Польшчы апошнім часам праз сацыяльныя сеткі паступаюць прапановы паразмаўляць ад незнаёмых людзей. За такімі прапановамі могуць хавацца дзеянні лукашэнкаўскіх спецслужб, мэта якіх – завербаваць чалавека, паабяцаўшы яму, напрыклад, непрыцягненне да адказнасці ў выпадку вяртання ў Беларусь.

Што варта рабіць беларускім эмігрантам, каб не трапіць на такі кручок, бо ў Польшчы супраца з замежнымі, у дадзеным выпадку лукашэнкаўскімі, спецслужбамі караецца вялікімі тэрмінамі зняволення? На гэтае пытанне адказаў генерал-маёр запасу Службы бяспекі Украіны Віктар Ягун:
-Калі чалавеку піша невядомая асоба з прапановай пазнаёміцца, пагаварыць, ёсць цікавая тэма, не давайце персанальных дадзеных, заблакуйце кантакт і паведаміце легальным чынам структурам бяспекі той краіны, дзе знаходзіцеся.
Таксама генерал СБУ раіць апублічваць такія спробы кантактаў. Гэта дзейнічае як свайго роду прафілактыка ад далейшага намагання наладзіць небяспечную для эмігранта супрацу.
Беларускае Радыё Рацыя






