Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Праваабарончы цэнтр Вясна заклікае працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам: «Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў – у салідарнасці!»
Парады і карысныя спасылкі змешчаныя ў тэлеграм-канале Вясны і на сайце spring96.org
Беларускае Радыё Рацыя






