BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як палепшыць сваё жыццё ў эміграцыі?

Палепшыць сваё жыццё ў эміграцыі можна. У гэтым перакананая коўч Вераніка Станкевіч.

Фота з адкрытых крыніц

Нашаму радыё яна распавяла 3 галоўныя правілы тайм-менеджменту для людзей у рэлакацыі.

– Па-першае, тайм-менеджмэнт і дысцыпліна – гэта пра самарэфлексію. Як мне зручна, як я зараз сябе адчуваю, ці падабаецца мне гэтая задача. Усё трэба падганяць пад сябе. Другое, што я заўсёды раю, гэта запісваць. То бок, не трымайце ў галаве задачы і спісы пакупак. І трэцяе правіла, верагодна, будзе зусім базавае: вы павінны дасткова есці і спаць, і дастаткова быць на свежым паветры.

Вераніка Станкевіч падкрэсліла, што насамрэч галоўныя правілы вызначыць складана, бо для кожнага чалавека яны індывідуальныя. Акрамя таго, коўч адзначыла, што не варта патрабаваць ад сябе быць такім жа прадуктыўным, як гэта было на радзіме. “Эміграцыя – гэта значны стрэс”, – тлумачыць яна.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя