У Варшаве ў Беларускай прасторы «Робім разам» прайшло абмеркаванне на тэму: «Крызіс грамадска-палітычнага жыцця беларускай дыяспары. Як можам пераадолець? Ці патрэбна «адзінства» на гэтым этапе?»
У дыскусіі прынялі ўдзел прадстаўнікі дыяспары, якія выказаліся пра існуючыя праблемы і пра тое, як іх можна вырашаць. Гаворыць мадэратар сустрэчы Сяргей Бульба:
-Вельмі важна пачуць, што насамрэч запатрабавана. Таму што часам мы захапляемся стратэгіямі, стратэгічнымі сустрэчамі, яшчэ чымсьці. А вось што называецца гарызанталлю, камунікацыі – пачуць, што запатрабавана, што ў першую чаргу трэба, якая дапамога. І разам засяродзіць увагу, як вырашыць гэтае пытанне.
Людзі выступалі ў свабоднай дыскусіі. Было агучана шмат праблем, пачута шмат практычных падказак, як тут, у Польшчы, зрабіць сваё жыццё больш якасным, больш спакойным і абароненым.
Беларускае Радыё Рацыя