23 ліпеня стала вядома, што ў расейскі вышук абвешчаныя чатыры з пяці грамадзян, якіх МУС Беларусі лічыць датычнымі да інфармацыйнага агенцтва «Позірк», абвешчанага ўладамі «экстрэмісцкім фарміраваннем».

У выніку ў базе «Розыск» на сайце МУС РФ з’явіўся і каталіцкі інтэлектуал ды палітычны філосаф Пётр Рудкоўскі, які цяпер у эміграцыі, ён пракаментаваў сітуацыю:
–У расейскім вышуку я сябе пабачыў паўтара года таму. Сістэма вышуку, асабліва па палітычных справах, для Расеі і Беларусі агульная. Рэжымы, асабліва цягам апошніх гадоў, актыўна супрацоўнічаюць. І рэпрэсіўная сістэма ўжо пачынае вылоўліваць і на ўсялякі выпадак змагацца з праявамі незалежнай думкі.
Паводле Рудкоўскага, ён працягвае сваю працу і цяпер асаблівую ўвагу надае праблеме ліцвінізму — як культурнай, так і палітычнай:
-Я займаюся вывучэннем каранёў гэтага канфлікту. Для пэўнай часткі літоўскіх дзеячаў, мысляроў, ВКЛ павінна быць выключна альбо пераважна спадчынай сучаснай Літоўскай Рэспублікі. Для беларускага боку такая пастаноўка справы таксама непрымальная. Да гэтага зводзіцца праблема.
Пётр Рудкоўскі вядомы сваёй асветніцкай і аналітычнай дзейнасцю, у тым ліку як аўтар перадачы на беларускай службе Ватыканскага радыё. У базу расейскага МУС разам з Рудкоўскім унесены таксама палітычныя аналітыкі Аляксандр Класкоўскі, Аляксандр Фрыдман (жыве ў Нямеччыне) і журналістка Таццяна Каравянкова.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






