Праўладная прэса дапамагае даведацца тым, хто за кратамі, апошнія навіны. “Толькі чытаць трэба правільна”, – распавядае былая палітзняволенная Святлана Бараноўская.

Яна прыгадвае:
-Нам прыходзіла “Савецкая Беларусь”, мы яе з прагнасцю вычытвалі. Гэта ідэальная прэса. Проста з такімі мазгамі, як у нас, ты чытаеш, як быццам чытаеш нашыя тэлеграм-каналы. Таму што там увогуле ўсё зразумела, што адбываецца. А яшчэ, калі яны рабілі свае стужкі расследвальніцкія, яны там любілі рабіць скрыны з тг-каналаў. Менавіта на СТВ на заднім плане ішоў скрын. Мы заўсёды рабілі паўзу і чыталі. І дзякуючы гэтаму мы даведаліся, што калі пачалася вайна, у нас затрымалі 800 чалавек. Мы крычалі і плакалі ад таго, што нас не задушыць і не забіць.
“Я натхнёнаная тым, колькі адукаваных, рознабаковых і таленавітых беларусаў знаходзілася і працягвае заставацца ў зняволенні”, – дадае Святлана Бараноўская.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя