Паведамляць праваабаронцам ці валантэрам пра тое, што бачылі на выбарчых участках – можна, але рабіць фотаздымкі нельга. Галоўнае – дбаць пра сваю бяспеку.

У Беларусі ідзе 2-гі дзень датэрміновага галасавання ў межах нібы прэзідэнцкіх выбараў, – пра тое, як правільна сябе паводзіць на выбарчых участках і ці варта галасаваць разважала праваабаронца праваабарончага цэнтру “Вясна” спадарыня Ганна:
– І памятаючы пра тое, што няма ўвогуле шторак ў гэтых кабінках для галасавання, то на жаль зрабіць фатаграфію бюлетэня і застацца незаўважаным хутчэй за ўсё будзе немагчыма. Якія яшчэ варыянты прыдумляць, каб усё-такі зрабіць шпіёнскую фатаграфію гэтага бюлетэня, то большасць людзей на гэта дакладна не будзе гатова. Таму хутчэй за ўсё гэта ў дадзенай вбарчай кампаніі не мае сэнсу.
Асноўны дзень галасавання на нібыта прэзідэнцкіх выбарах выпадае на бліжэйшую нядзелю, 26 студзеня. Датэрміновае галасаванне будзе ідзе ўключна да суботы, 25 студзеня.
Беларускае Радыё Рацыя