Засталося 60 рублёў да 12 верасня на траіх чалавек пасля збору дзяцей у школу і дзіцячы садок. Як выжыць у такой сітуацыі сем´ям палітзняволеных? Ніхто з праўладных структур пра гэта не думае. Гэта тыя, хто прыняў удзел у мірных акцыях 2020, ці напісаў крытычны для ўлады каментар у інтэрнэце, лайкнуў ці перапосціў такі матэрыял, або публічна з´явіўся з бел-чырвона-белай гамай у адзенні.

– Мы выжываем самі па сабе, – гаворыць жонка палітвязня Таццяна Марчук (прозвішча змененае ў мэтах бяспекі):
-У гэтым месяцы я атрымала 1300 рублёў. 440 рублёў крэдыт заплаціла, яшчэ за тэлефон, інтэрнэт. У мяне засталося літаральна 600 рублёў. Калі я патрачу 500 рублёў, застанецца 100 рублёў да наступнага заробку – гэта на тры чалавекі. А я яшчэ плачу за дзіцячы садок кожны месяц.
Мужу Таццяны засталося сядзець у зняволенні яшчэ 5 гадоў. Яна моліцца, каб толькі бацькі мужа яшчэ пратрымаліся, хоць турэмны тэрмін сына моцна падкасіў іхнае здароўе.
Беларускае Радыё Рацыя






