«Як супрацьстаяць слоўным правакацыям і фактам дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце ў паўсядзённым жыцці». Семінар пад такой назвай прайшоў у апошні дзень лістапада ў Музеі Вольнай Беларусі.

Майстэрству выходзіць з непрыемных правакацыйных сітуацый вучыла крызісны псіхолаг Алена Грыбанава:
-Заняткі вельмі актуальныя, таму што гэтыя тэмы стаяць на дадзены момант вельмі востра. І гэта не толькі нейкія факты дыскрымінацыі, з якімі могуць сутыкнуцца і сутыкаюцца беларусы. А гэта і факты нейкіх канфліктаў унутры нашага грамадзянскага асяроддзя.
Фармат лекцыі быў цікавы, бо лектар у свае веды, якімі дзялілася, уключала ролявыя гульні, то бок людзі адразу падмацоўвалі тэорыю практыкай, гаворыць удзельніца семінара Вольга:
-Жывем мы ў інтэрнацыянальным асяроддзі, бо многа ёсць бежанцаў з Украіны. Палякі, вядома, незадаволеныя, што ёсць шмат чужых вакол. І могуць быць канфліктныя сітуацыі, безумоўна. І вельмі карысна атрымаць нейкія веды па тым, як выходзіць з канфліктаў.
Алена Грыбанава працягне дзяліцца псіхалагічнымі ведамі на сваіх семінарах у Музеі Вольнай Беларусі 14 снежня. Дакладны час глядзіце ў сацсетках «DA VOLІ» і Музея Вольнай Беларусі.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя





