
Беларусы Паўднёвай Флорыды адзначылі Дзень Волі 2026 лекцыяй пра сучасную ролю Рады БНР у беларускім жыцці, і прайшліся шэсцем вакол возера ў адным з буйнейшых паркаў гораду. Сцягі і герб “Пагоня” прыцягнулі шмат увагі звычайных гараджан, якія спынялі ўдзельнікаў пытаннямі пра Беларусь і мэту мерапрыемcтва. Сярод іх былі і выпадковыя беларусы, якія, пабачыўшы шэсце, далучаліся.
Падчас лекцыі, асноўныя факты і сучасныя пазіцыі Рады БНР прадставіла д-р Паліна Прысмакова, прафесар Флорыдскага Атлантычнага ўніверсітэту і Сакратар Рады БНР.
Лекцыя была падсумаваная прызавой віктарынай пра Раду БНР з рэсурсаў Радыё Свабода.
Рада БНР дзякуе Беларуска-Амерыканскаму Задзіночанню БАЗА, Аддзел Паўднёвай Флорыды, і яго Старшыні Юлі Буйко за арганізацыю мерапрыемства.








фота ўдзельнікаў і арганізатараў свята






