BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як у Беларусі святкуюць Дзень закаханых?

Сёння – Дзень Святога Валянціна – неафіцыйнае міжнароднае свята ўсіх закаханых. У Беларусі апошнія гады на 14-га лютага робіцца наступ, спачатку з боку праваслаўнай царквы, маўляў гэта выключна каталіцкая традыцыя. А з мінулага года ідэолагі ўзяліся і за ўстановы адукацыі, каб у школах, каледжах і ўніверсітэтах больш не было акцый і імпрэз прысвечаных Дню закаханых.

Тым не менш свята жыве сярод беларусаў, што засведчыла наша апытанка:

–  Святкаваць я яго не святкую, але адзначаю. Лічу, што гэта чарговая прыемная нагода нагадаць пра сваё цудоўнае стаўленне да сваёй палавінкі.

– У прынцыпе пасяджу ў інтэрнаце, адпачну, гарбаты пап’ю з сяброўкамі, усё.

– Я ўжо старэнькая, дзяцей павіншую, унукаў, ды і ўсё, мужа няма.

–  У мяне няма другой палавінкі, таму няма нагоды і для святкавання.

– Падарунак нейкі падрыхтую свайму суджэнцу і падарую. Але часцей за ўсё гэта не які-небудзь матэрыяльны падарунак, а нейкае віншаванне.

Святы Валянцін сапраўды шануецца каталіцкім касцёлам, але ён з’яўляецца агульна-хрысціянскім пакутнікам. Бо яшчэ ў 269 годзе рымскі імператар Клаўдзій II загадаў забіць яго за прапаведніцкую дзейнасць сярод моладзі, і ён быў пакараны менавіта 14 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя