У Беларусі з´явілася праблема з заменай пашпартоў. Цяпер нават плата за тэрміновасць не дапамагае. Новы пашпарт трэба чакаць больш месяца.
Затое кожны можа зрабіць біяметрычны без праблем, гаворыць Аляксей Баранаў з Пінску:
– Біяметрычны ён такі ж як і наш пашпарт. Ён падобны, усё адзін да аднаго. Да яго выдаецца пластыкавая картка, але ў гэтым пашпарце ўжо няма адзнак аб рэгістрацыі шлюбу, аб дзецях. Там проста пустыя старонкі. Гэта добра, бо павялічыцца колькасць старонак для расстаўлення штампаў.
Але як паказала практыка, маці з дзіцём магла не трапіць у самалёт па біяметрычным пашпарце, бо там не пазначана дзіця. Цяпер патрэбна ці біяметрычны пашпарт удасканальваць, ці з Захадам мірыцца, дзе набывалася высакаякасная папера, кажа Аляксей.
Беларускае Радыё Рацыя