Паводле інфармацыі праваабаронцаў “Вясны”, агулам да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 19.11 КаАП у 2023 годзе было прыцягнута мінімум 2791 чалавек.
Гэта лічба няпоўная і можа быць значна большай. З іх было арыштавана за «экстрэмісцкія» матэрыялы мінімум 342 чалавекі агулам на 6 548 сутак. Аштрафана было мінімум 254 чалавекі агулам на 10 019 базавых велічыняў (370 703 рублёў або 112 260 даляраў). Але большасць вынікаў судоў — невядомая. Часта ў якасці пакарання выкарыстоўваецца таксама канфіскацыя сродку правапарушэння — тэлефона або камп’ютара.
Крыніца: t.me/viasna96