BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як жывецца беларусам у Чарнігаве?

Госця Рацыі – Алена Жаркевіч, беларуская грамадская актывістка, якая зараз жыве ў Кіеве. Пра дзейнасць валанцёраў і пра тое, як жывецца беларусам у Чарнігаве, размаўляе з ёй наша карэспандэнтка Анжаліка Лялькоўская.

Алена Жаркевіч
Алена Жаркевіч

РР: Сёння ў Чарнігаўскай вобласці адбыліся чарговыя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры. Ведаем, што былі нанесеныя ўдары па адміністрацыйных будынках, узніклі пажары, ёсць пацярпелыя. Які настрой зараз у Чарнігаўскай вобласці, у якой вы правялі сённяшні дзень?

Алена Жаркевіч: У Чарнігаве мы правялі тры дні, прыехалі мы тры дні таму, бачылі і абстрэлы, і ўсё тое, што тут адбывалася, на жаль, былі сведкамі. Настрой які? Настрой ва ўсіх баявы. Гэта ж не першыя абстрэлы, на жаль, і ніхто не здаецца. Усе, канешне, стаміліся, але спадзяёмся на хуткую дапамогу і спадзяёмся на тое, што гэта ўсё хутка скончыцца. Вось такі настрой. Там, дзе былі мы, там настрой баявы ва ўсіх людзей.

РР: Мы ведаем, што вы наведваеце і апякуецеся дзіцячымі дамамі Чарнігаўскай вобласці, віншуеце дзетак са святамі ад імя беларусаў. Але гэтым разам каго вы наведвалі?

Алена Жаркевіч: Гэты раз мы прыехалі да нашых бабулек, якіх таксама мы апякуем разам з INeedHelpBy, якія нам дапамагаюць фінансава. Мы набываем бабулькам гэтым прадуктовыя пакуначкі. Гэта беларускія бабулькі, якія вымушаныя былі застацца ва Украіне, таму што ў іх шмат у каго ўжо і пратэрмінаваныя пашпарты, ёсць такія гісторыі. Ёсць гісторыі, якія проста не могуць выехаць і вярнуцца ў Беларусь. Лукашэнка пазбавіў іх пенсіі, і яны не маюць магчымасці яе атрымліваць. І яны тут сёння жывуць ва Украіне, у Чарнігаве.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя