BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як жывуць і дапамагаюць адно аднаму ўкраінцы ў Варшаве?

Ганна Стапкевіч-Сярова – паэтка з Львова, кампазітар, спявачка, арганізатар праекта «Песня ратуе жыццё», інфармацыйны дырэктар фестывалю «Чырвона рута», які прайшоў у Варшаве восенню 2024 года. З госцяй Беларускага Радыё Рацыя Ганнай Стапкевіч-Сяровай пра яе жыццё і творчасць размаўляе наша карэспандэнтка Аліна Андрыевіч.

РР: Як даўно вы жывяце ў Варшаве?

Ганна Стапкевіч-Сярова: Жыву ўжо 8 гадоў, прыехала на працу і так засталася. А сюды мяне запрасіў спадар Сяргей яшчэ ў кастрычніку, каб прыйсці. Вось вырашылася сабрацца і прыйсці, расказаць пра сябе, пачытаць вершы, будуць і маёй унучкі песні, якія я напісала для яе. Мае песні спявае ўнучка, і я сама спяваю песні.

РР: Вы восем год таму пакінулі Украіну, вайна ўжо ішла, была прыцішаная ўжо, але з-за нечага вы пакінулі Украіну? Тым больш Львоў, куды нага ворага яшчэ не ступала.

Ганна Стапкевіч-Сярова: Так, проста прыехала на нейкі час, каб зарабіць. І так выйшла, што арганізацыі, куды я прыйшла працаваць, спадабалася, як я працую, яны папрасілі, каб я засталася. Я супаставіла, што можна было зарабіць ва Украіне і тут, чым магу дапамагчы сям’і, бо ў мяне, на жаль, муж хворы. І тут я магу дапамагчы мужу, і так вырашылі, але я езджу ва Украіну.

РР: Муж жыве там?

Ганна Стапкевіч-Сярова: Так, муж і сын жывуць там, а нявестка і ўнучка, як толькі пачалася вайна, прыехалі сюды, і мы жывём утраіх разам.

РР: А куды вы прыехалі сюды на працу восем год таму?

Ганна Стапкевіч-Сярова: Напачатку на цукерню, калісьці працаваў мой сын тут, які жыве тут ужо больш за 10 гадоў. Ён быў начальнікаў усіх зменаў, і я прыехала на месяц, каб толькі зарабіць. Але кіраўніцтва вырашыла мяне пакінуць, таму што я добра спраўлялася з  абавязкамі. А пасля была кіраўніком змен таксама, набірала шмат украінцаў на працу, дапамагала ім, яны заўжды былі пад маёй апекай. Я разумела, што гэта вельмі важна, асабліва калі прыязджалі з Усходняй Украіны, таму што мова вельмі адрознівалася. Бо з Заходняй Украіны людзі разумеюць польскую, можна штосьці здагадацца, як кажуць, а з Усходу было ім цяжка. Быў такі выпадак, калі было 20 чалавек з Усходняй Украіны, і трэба было бегаць і кожнаму тлумачыць яшчэ. Розныя сітуацыі былі. Калі пачалася вайна, я рассяляла людзей па Польшчы, была валанцёрам з першых дзён. А калі ўжо ўсіх рассялілі ў Варшаву і ў іншыя месцы ўжо не прымалі, бо не было куды, я думала, чым я магу яшчэ дапамагчы.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя