BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Якая яна, сучасная беларуская ідэнтычнасць?

“Якая яна, сучасная беларуская ідэнтычнасць?” Мастачка і фотадакументалістка Алена Рабкіна сумесна з аб’яднаннем “Разам” вырашыла стварыць лабараторыю мастацкага даследавання на гэтую тэматыку. Яны запрашаюць мастакоў і дызайнераў падаваць заяўкі і далучацца да даследавання гэтага пытання.

Як зазначыла Алена Рабкіна, за апошнія гады было шмат зменаў, таму ёй стала цікава абнавіць інфармацыю на тэму ідэнтычнасці:

– Зараз шмат  беларусаў перажылі вопыт міграцыі, і, канешне, гэта не самае прыемнае, але я думаю, што ў нас  таксама выдалася магчымасць  больш кантрасна ўбачыць, хто мы такія і параўнаць сябе з іншымі народамі. Думаю, што самы час для нас спыніцца і задаць пытанне: “А якая яна, сучасная беларуская ідэнтычнасць?”.

Паводле Алены Рабкінай, пакуль у лабараторыю падаліся толькі мастакі, але яна чакае, што яшчэ далучацца і дызайнеры, хоць і застаўся ўсяго адзін дзень.

– Насамрэч вельмі проста, трэба напісаць кароткую матывацыю і даслаць сваё СV і партфоліа. Могуць мастакі і дызайнеры і з Беларусі прымаць удзел, але ж мы не можам гарантаваць гэтым удзельнікам бяспеку, бо аб’яднанне “Разам” прызнанае “экстрэмісцкім”. Але ж калі ёсць такая цікавасць, і яны могуць самі паклапаціцца пра сваю бяспеку, мы, канешне, гатовыя ісці ўсім насустрач.

Мастацкая лабараторыя на тэму беларускай ідэнтычнасці будзе праходзіць у гібрыдным фармаце ў Берліне і анлайн. Яна ўключае ў сябе 8 сустрэч два разы на месяц, публікацыю і інтэрактыўную лічбавую выставу.

Падацца мастакі і дызайнеры на гэты праект могуць да 10 лістапада , заяўку трэба дасылаць на пошту [email protected]. Умовы падачы і больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце: https://erlarsi.com/idby#%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя