
Акрамя як у сваёй краіне габрэі цяпер нідзе не могуць быць у бяспецы. Але і ў сваёй краіне таксама нестабільная сітуацыя на мяжы з іншымі дзяржавамі. Такой думкі адносна апошніх падзеяў прытрымліваецца грамадзянка Беларусі, якая жыве ў Ізраілі, Марыя Рамук. Апошні прыклад — пагромы ў Нідэрландах, — адзначыла яна:
— Гэта нагадвае вайну Вялікай Айчыннай, калі габрэяў збіралі і спрабавалі нейкім чынам забіваць. Цяпер гэта немагчыма зрабіць, таму што ўсё ж ёсць свая краіна, і таму ёсць абарона. Таму ў цэлым выходзіць так, што краіна абараняе сваіх жыхароў, і таму яна стараецца не дапусціць такіх сітуацый у будучыні. Але ўсё роўна ўсіх папярэджваюць і кажуць, што зараз бяспечней быць дома, не выязджаць некуды за межы.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Бягучы канфлікт у Сектары Газа не сціхае з 7 кастрычніка мінулага года. Звыш сотні ізраільскіх закладнікаў, якія трапілі ў палон ХАМАС так і не былі вызваленыя. Па-ранейшаму ідзе абстрэл ізраільскай тэрыторыі з ліванскай мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя






