BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Якая сітуацыя ў Ізраілі?

Здымак ілюстрацыйны

Упершыню за доўгі час зацішша на ізраільска-ліванскай мяжы. Амаль што не гучаць паветраныя трывогі. Разам з тым, у грамадстве разгарнулася дыскусія адносна лёсу Сектара Газа, — распавёў грамадзянін Ізраіля з беларускімі каранямі Яўген Пекер:

За апошні тыдзень, кажу вам, як чалавек, які жыве зусім побач з ліванскай мяжой, мы наноў звыкаем да цішыні. І да таго, што можна не чакаць кожную секунду сігнал трывогі, бегчы ў прытулак і неяк спрабаваць весці больш-менш нармальнае жыццё паралельна з тым, што гэта можа здарыцца ў любую секунду. Не ведаю, калі. Яшчэ паўтары тыдні таму, калі я вёз дачку да зубнога лекара, мы за дзве гадзіны спаткалі пяць паветраных нападаў. Цяпер крыху больш за тыдзень ціха.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

На дадзены момант ЦАХАЛ вядзе атаку на тэрарыстычныя мэты ў Ліване. Гэта пачалося пасля таго, як Хезбала запусціла ракеты бліз гары Дов.

Беларускае Радыё Рацыя