
Амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам было анансавана пагадненне Ізраіля і ХАМАС. Да 19 студзеня павінна пачаць дзейнічаць дамоўленасць аб спыненні агню ў сектары Газа, — апошнія падзеі ды ў цэлым сітуацыю на Бліжнім Усходзе пракаментаваў грамадзянін Ізраіля, які нарадзіўся і жыў у Беларусі Ігар Рубінштэйн:
— Ёсць нейкая нагода спадзявацца, што справа будзе вырашана. Нельга сказаць, што такога не было раней, але ўсе, аналітыкі і эксперты, кажуць, што гэтым разам усё выглядае даволі сур’ёзна. То бок усе спадзяюцца. Спадзяванне — гэта тое, што цяпер моцна ўплывае на павестку.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Пагадненне паміж Ізраілем і ХАМАСам будзе складацца з этапаў у шэсць тыдняў. Паступова будуць выводзіцца сілы ЦАХАЛа з цэнтральнай частцы Сектара Газа. Павінна адбыцца вызваленне 33 ізраільскіх закладнікаў, а ў замен ізраільскі бок вызваліць 30 палестынскіх заключаных за кожнага скрадзенага і 50 за кожную жанчыну-вайскоўца.
Беларускае Радыё Рацыя






