
Два тыдні працягваецца перамір’е паміж Ізраілем і ХАМАС. 13 ізраільскіх закладнікаў ужо вярнуліся дадому. Агулам цягам шасці тыдняў плануецца вызваліць 33 чалавека, па папярэдняй інфармацыі восем з іх пайшлі з жыцця, — успрыняццём бягучых падзеяў падзялілася грамадзянка Беларусі і Ізраіля Вольга Шчарбакова:
— Для Ізраіля гэтая сітуацыя мае занадта высокі кошт. Акрамя таго, што мы нераўназначна абменьваем закладнікаў на тэрарыстаў, якія знаходзяцца ў нашых турмах, мы выпускаем на волю людзей, якія ўдзельнічалі ў разні 7 кастрычніка. Гэта робіць наша жыццё менш бяспечным, бо частка гэтых тэрарыстаў вяртаецца на свабоду, у тым ліку на тэрыторыі Іерусаліма.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Вядома таксама, што ў 15 з 33 ізраільскіх закладнікаў, якіх плануюць абмяняць да 01 сакавіка, ёсць другое грамадзянства. Часовае мірнае пагадненне мае пад сабой вывад войскаў ЦАХАЛ з густанаселеных раёнаў Сектара Газа ды ў доўгатэрміновай перспектыве ўсталяванне міру ў рэгіёне.
Беларускае Радыё Рацыя






