BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Якая сітуацыя ў Ізраілі?

На Ізраіль пакуль што не напалі ні Ліван, ні Іран, нягледзячы на тое, што яны абяцалі гэта зрабіць. Разгарнулася хутчэй інфармацыйная вайна. Але гэта не значыцца, што актыўныя баявыя дзеянні не пачнуцца ў бліжэйшыя гадзіны ці дні, — распавёў грамадзянін Ізраіля, які 30 гадоў жыў у Беларусі, Леанід Берэсціжэўскі:

— Сітуацыя такая: колькі дзён таму ліквідавалі двух важных тэрарыстаў з Хізбаллы і Хамаса. Праз гэта Іран зноў пагражае нам вайною. Кожны раз называюць новыя даты. Наступная дата — 12 жніўня. У Ізраілі гэта сумнае свята. Ну, будзем чакаць.

Пакуль што ні Ізраіль, ні ЗША дакладна не агучваюць, які адказ у і ў якой форме будзе ад Ірана. Аднак хутчэй за ўсё іранскі бок будзе цяжка стрымаць.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя